Віртуальная выстава «Бязмежная мелодыя таленту» на сайце БДАМЛМ

 

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прадстаўляе віртуальную выставу «Бязмежная мелодыя таленту», прысвечаную 115-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага кампазітара, педагога і заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Дзмітрыя Аляксандравіча Лукаса (1911-1979).

Прадстаўленая экспазіцыя раскрывае багаты творчы шлях і глыбокую лірычную індывідуальнасць майстра, які ўнёс неацэнны ўклад у скарбніцу нацыянальнай музычнай культуры. Наведвальнікі сайта могуць азнаёміцца з дакументамі з асабістага архіўнага фонду кампазітара. Гэта аўтографы нотных партытур знакамітай оперы «Кастусь Каліноўскі», рамансаў і музыкі да тэлефільмаў і радыёспектакляў, а таксама біяграфічныя матэрыялы, якія адлюстроўваюць не толькі творчую, але і педагагічную дзейнасць Дзмітрыя Лукаса. Асаблівую цікавасць выклікаюць архіўныя фотаздымкі розных гадоў, якія дазваляюць адчуць атмасферу эпохі, у якую жыў і тварыў кампазітар.

Віртуальная выстава «Бязмежная мэлодыя таленту» актуалізуе музычную спадчыну аўтара для сучасных даследчыкаў, музыкантаў і ўсіх, хто шчыра цікавіцца гісторыяй беларускага музычнага мастацтва.