Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прынялі ўдзел у акцыі «Белая Русь – Родная кроў»

3 чэрвеня 2026 года супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці сталі часткай добрай справы – прынялі ўдзел у маштабнай добраахвотнай акцыі «Белая Русь – Родная кроў», якая праходзіць па ўсёй Беларусі з 19 мая па 14 чэрвеня 2026 года. Ініцыятарамі акцыі выступілі РГА «Белая Русь» і Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі. Удзельнікі акцыі ад абласнога архіва – Вольга Крывенкава, Мая Вашчанка, Анастасія Арцем’ева і Анастасія Ліцэнштэйн выказалі сваё жаданне дапамагчы тым людзям, якія маюць патрэбу ў кампанентах донарскай крыві. Дабраахвотнае донарства дорыць жыццё іншым людзям. Гэта не толькі ганаровая місія, але і ўмацаванне здароўя і даўгалецця.

Заклік архівістаў – удзельнічайце ў акцыі і дарыце надзею тым, хто мае патрэбу ў вашай дапамозе!

На фота: Удзельнікі акцыі «Белая Русь – Родная кроў».