Семінар для прадстаўнікоў структурных падраздзяленняў Навагрудскага райвыканкама і кіраўнікоў спраў сельскіх выканаўчых камітэтаў
1 чэрвеня 2026 г. на базе ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» адбыўся семінар на тэму «Арганізацыя працы з электроннымі дакументамі».
М.В.Ярашук, вядучы архівіст, звярнула ўвагу на неабходнасць распрацоўкі лакальных прававых актаў, якія рэгулююць працу з электроннымі дакументамі ў арганізацыі, зыходзячы з нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь.
Былі асвечаны асноўныя прынцыпы ўключэння электронных спраў у наменклатуру спраў і яе інтэграцыі ў СЭД арганізацыі.
Таксама быў прадстаўлены практычны вопыт работы ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» з электроннымі дакументамі: ад стварэння праекта дакумента да спісання яго ў справу, вопыт стварэння вопісу спраў структурных падраздзяленняў і падрыхтоўкі да перадачы электронных спраў на захоўванне ў АІС «Ведамасны архіў».
Былі абмеркаваны праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць у арганізацыі пры рабоце з электроннымі дакументамі. Прапанаваны магчымыя шляхі вырашэння, у тым ліку кансультацыі з распрацоўшчыкамі і пастаўшчыкамі паслуг СЭД, наведванне арганізацыі работнікамі архіва з мэтай аказання практычнай дапамогі.
![]() |
| 1. Вядучы архівіст аддзела справаводства і фарміравання НАФ установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» Ярашук Марына Віктараўна падчас правядзення семінара. |
![]() |
| 2. Удзельнікі семінара. |

