Свята дзяцінства і мацярынства ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці
![]() |
1 чэрвеня – Міжнародны дзень абароны дзяцей. Гэтае свята, заснаванае яшчэ ў 1949 годзе, нагадвае аб тым, што дзяцінства павінна быць бяспечным, радасным і напоўненым клопатам.
Асаблівая ўвага ў Беларусі ўдзяляецца шматдзетным сем’ям: у іх сёння выхоўваецца кожнае чацвёртае дзіця.
У гонар Міжнароднага дня абароны дзяцей прафсаюзная арганізацыя Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці падрыхтавала прыемны сюрпрыз для шматдзетных сем’яў супрацоўнікаў установы. Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі дзяржархіва Сачок Т.А. уручыла мамам запрашальныя білеты ў Мінскі заапарк для іх і іх дзяцей.
Такі падарунак дазволіць сем’ям запланаваць сумесны адпачынак і правесці яркі летні дзень разам.
Бо Дзень абароны дзяцей — гэта не толькі свята, але і напамін дарослым: шчаслівае дзяцінства складаецца з надзейнага тылу, клопату сям’і, дзяржавы і простага чалавечага цяпла, якім павінна быць акружана кожнае дзіця.
На фота: Падчас мерапрыемства.
![]() |
![]() |


