Установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прадстаўляе лічбавыя копіі архіўных дакументаў у рамках рубрыкі «Малавядомыя дакументы па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны»

 

1. Загад гарадскога галавы г. Магілёва ад 11 снежня 1941 года № 5/123 аб пакаранні за дапамогу ваеннапалонным (Ф. 255, Воп. 1, Спр. 3, Ар. 16).
2. Бланк харчовай карткі, якія выдаваліся жыхарам акупаванага Магілёва (Ф. 260, Воп. 1, Спр. 4, Ар. 20ад)
3. Аб’ява гарадскога ўпраўлення Магілёва аб правядзенні рэгістрацыі ўсяго насельніцтва горада з 8-га па 17-га жніўня 1941 года (Ф. 260, Воп. 1, Спр. 15, Ар. 8)
4. Аб’ява аб вярбоўцы рабочай сілы ў Германію ад 15 студзеня 1942 года (Ф. 260, Воп. 1, Спр. 163, Ар. 17)
5-6. Рашэнне Клімавіцкага РК КП(б)Б і выканкама Клімавіцкага раённага Савета дэпутатаў працоўных ад 26 кастрычніка 1943 года «Аб ходзе збору і ўліку харчавання і цёплых рэчаў у фонд дапамогі Чырвонай Арміі па раёне» (Ф. 7, Воп. 4, Спр. 5, Ар. 26-26ад)