Падарожжа ў часе: сямікласнікі гімназіі № 14 г.Мінска разгадвалі таямніцы Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці
Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці, напярэдадні Дня абароны дзяцей – 1 чэрвеня, расчыніў дзверы для сямікласнікаў гімназіі № 14 г.Мінска. Для дзяцей падрыхтавалі насычаную інтэрактыўную праграму, якая дазволіла ім прымерыць на сябе ролю гісторыкаў і даследчыкаў.
Знаёмства з архівам пачалося з наведвання архівасховішча. Дзеці ўбачылі як захоўваюцца дакументы, і адразу ж уключыліся ў гульню. Для іх была арганізавана квэст-гульня «Пошук скарбаў». Падзяліўшыся на каманды, гімназісты шукалі сакрэтныя дакументы, дэманструючы кемлівасць, камандны дух і ўважлівасць, каб разгадаць галоўную загадку архівасховішча.
Затым вучні перамясціліся ў чытальную залу. Тут для гасцей правялі інтэлектуальную віктарыну «Знайдзі памылку», дзе гімназісты актыўна адказвалі на пытанні, дэманструючы логіку і эрудыцыю.
Таксама ў чытальнай зале для сямікласнікаў адбылася прэзентацыя новага фільма «Архіў.Life», які прысвечаны папулярызацыі архіўнай справы і разбурэнні стэрэатыпаў аб працы архівістаў.
Яркім завяршэннем праграмы стала знаёмства з унікальнай выставай архіўных дакументаў. Дзеці змаглі ўжывую даткнуцца з мінулым роднага краю і вывучыць важныя гістарычныя сведчанні мінулай эпохі.
У канцы сустрэчы ўсе ўдзельнікі атрымалі заслужаныя салодкія прызы за выдатныя веды і паспяховае праходжанне квэста.
Інтэрактыўны дзень у архіве дапамог падлеткам зразумець, што архіўныя фонды – гэта жывая і займальная гісторыя нашай краіны.
На фота: Падчас мерапрыемства.
![]() |
