«Век гісторыі санітарна-эпідэміялагічнай службы Беларусі»: віртуальная выстава архіўных дакументаў з фондаў ЗГА ў г.Маладзечна

Гісторыя санітарна-эпідэміялагічнай службы – гэта шлях падзвіжніцтва, навуковага пошуку і штодзённай, часам незаўважнай, але каласальнай працы. Яе вытокі сыходзяць у першыя паслярэвалюцыйныя гады, калі краіна сутыкнулася з сацыяльна-эканамічнымі выпрабаваннямі і выбліскамі небяспечных інфекцый. Матэрыялы І з’езда санітарных работнікаў БССР, які адбыўся ў лютым 1926 г., сталі канцэптуальнай асновай для стварэння адзінай дзяржаўнай сістэмы санітарнага нагляду.

У аснове віртуальнай выстаўкі, створанай супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна», ляжаць дакументы санітарна-эпідэміялагічных станцый зон абслугоўвання архіва, апавядаюць пра дзейнасць службы з першых пасляваенных гадоў.

100 гадоў – гэта не толькі дата ў календары. Гэта векавы досвед, захаваны ў пажоўклых тэчках і сучасных лічбавых архівах, дзякуючы якому кожны можа ўбачыць, як маленькія санітарныя станцыі выраслі ў магутную структуру, якая стаіць на варце здароўя насельніцтва.

Выстава «На варце здароўя. Да 100-годдзя санітарна-эпідэміялагічнай службы Рэспублікі Беларусь»