Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прадставiў дакументальную выставу «Захавальніцы часу: жанчыны ў гісторыі архіваў»

28 мая 2026 года, у 99-ю гадавіну з дня ўтварэння Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, у архiве адкрылася дакументальная выстава «Захавальніцы часу: жанчыны ў гісторыі архіваў».

Экспазіцыя прысвечана выдатным жанчынам, чыя шматгадовая праца, адданасць справе і найвышэйшы прафесіяналізм былі адзначаны найвышэйшай ведамаснай узнагародай — нагрудным знакам «Ганаровы архівіст Беларусі».

Часта кажуць, што архіў — гэта строгі свет дакументаў, шыфраў і стэлажоў. Але за кожным пажоўклым лістом, за кожным адноўленым фактам і захаваным фондам стаіць жывы чалавек. І ў гісторыі беларускай архіўнай справы гэты чалавек вельмі часта мае жаночы твар.

Жанчыны-архівісты — гэта не проста супрацоўнікі. Гэта сапраўдныя берагіні нашай нацыянальнай спадчыны. Валодаючы дзіўным цярпеннем, унікальнай інтуіцыяй даследчыка і ювелірнай акуратнасцю, яны дзесяцігоддзямі збіралі, апісвалі і ратавалі дакументальныя сведчанні нашай гісторыі. Менавіта іх рукамі саткана тая трывалая ніць памяці, якая звязвае мінулае Беларусі з яе будучыняй.

 

1. Афіша выставы
2-4. Архіўныя дакументы на выставе «Захавальніцы часу: жанчыны ў гісторыі архіваў»
5-8. Работнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь знаёмяцца з новай выставай