Візіт М.М.Скамарошчанкі ва ўстанову «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці»

14 мая 2026 года з мэтай азнаямлення з дзейнасцю архіва, ідэалагічнай працай і працай з моладдзю, Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці наведалі начальнік аддзела ідэалагічнага забеспячэння ўпраўлення кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь М.Н.Скамарошчанка і прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама. У ходзе візіту гасцям былі прадстаўлены стэнды, якія адлюстроўваюць дзейнасць архіва па арганізацыі ідэалагічнай працы і працы з моладдзю, а таксама дакументы, неабходныя ў працы ідэолага.

У чытальнай зале архіва гасцям была прадстаўлена выстава фільтрацыйных спраў рэпатрыянтаў савецкіх грамадзян, вывезеных на рабскую працу ў Германію.

Падчас наведвання архівасховішча на вул.Косарава,23 была праведзена экскурсія, дзе начальнік аддзела арганізацыйна-метадычнай, рэгістрацыйнай і архіўнай працы галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Н.У.Сакалова расказала пра тое, як праходзіла рэканструкцыя архівасховішча. Агульная плошча ўведзенага пасля рэканструкцыі аб’екта перавышае 2,1 тысячы квадратных метраў. Гэта дазволіла вырашыць пытанне з камплектаваннем абласнога архіва на дзесяцігоддзі наперад. Дырэктар архіва Ю.В.Шастапалаў расказаў прысутным пра працэсы напаўняльнасці архівасховішча, якое разлічана на 500 тыс. адзінак захоўвання. А таксама пра парадак падрыхтоўкі да перадачы і перадачы дакументаў на пастаяннае захоўванне. У дадзены час у архівасховішчы знаходзіцца 40 тыс. адзінак захоўвання. Памяшканне адпавядае сучасным стандартам і тэхнічным патрабаванням, неабходным для карэктнага захоўвання і выкарыстання дакументаў.

Удзельнікам праверкі была прадстаўлена банэрная выстава «Гомельшчына непакораная», прысвечаная 80-годдзю вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Банэрная выстава створана на аснове дакументальных матэрыялаў музеяў і архіваў Беларусі.

На фота: У ходзе візіту М.М.Скамарошчанкі ва ўстанову «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці»