Наведванне тэматычнай гасцёўні «Архіважна: Віцебшчына ў асобах» у рамках супрацоўніцтва
28.04.2026 г. архівіст аддзела выкарыстання інфармацыі і дакументацыі Беларускага дзяржаўнага кінафотафонадакументаў Кучар Андрэй Валер’евіч у рамках супрацоўніцтва з Віцебскім дзяржаўным архівам наведаў тэматычную гасцёўню, прысвечаную выдатным жанчынам горада Віцебска.
Партрэты выдатных суайчынніц мінулага і сучаснасці, якія ўнеслі і ўносяць вялікі ўклад у развіццё рэспублікі і Прыдзвінскага краю, паўсталі ўвазе ўдзельнікаў мерапрыемства. Адмысловая ўвага была нададзена жанчынам – удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны і Ганаровым грамадзянам Віцебска. Пра іх, у прыватнасці, расказалі юныя экскурсаводы – навучэнцы сярэдняй школы №12 Віцебска імя Л.М.Філіпенка.
Асаблівую цікавасць у гледачоў выклікала дэманстрацыя кінахронікі, падрыхтаванай Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Архіўныя кадры ажывілі мінулае, прадставіўшы знакамітых працаўніц-віцябчанак у іх буднях і дасягненнях. Удзельнікі гасцінай з непадробнай цікавасцю назіралі за гераінямі, чые працоўныя подзвігі ўнеслі неацэнны ўклад у росквіт горада і рэспублікі. Гэтая кінахроніка стала не проста ілюстрацыяй, а сапраўдным падарожжам у часе, дазволіўшы дакрануцца да гісторыі і адчуць яе дух.
![]() |
| 1. Кучар Андрэй Валер’евіч расказвае пра Беларускі дзяржаўны архів кінафотафонадакументаў, горад Віцебск, 28.04.2026 |
![]() |
| 2. Кучар Андрэй Валер’евіч дэманструе хроніку з фондаў, горад Віцебск, 28.04.2026 |
![]() |
| 3. У глядзельнай зале, горад Віцебск, 28.04.2026 |


