Удзел Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у круглым стале «Экспертыза каштоўнасці аўдыёвізуальных дакументаў і камплектаванне імі дзяржаўных архіваў і муніцыпальных архіваў»

24 красавіка 2026 года Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў (далей – БДАКФФД) прыняў удзел у круглым стале «Экспертыза каштоўнасці аўдыёвізуальных дакументаў і камплектаванне імі дзяржаўных і муніцыпальных архіваў», арганізаваным Федэральнай бюджэтнай установай «Усерасійскі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» ў фармаце відэаканферэнцыі.

У круглым стале ў розным фармаце прынялі ўдзел больш за 130 прадстаўнікоў дзяржаўных архіваў з 30 суб’ектаў Расійскай Федэрацыі, чатырох федэральных дзяржаўных архіваў, а таксама прадстаўнікі архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Рэспублікі Узбекістан.

Дырэктар Усерасійскага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, кандыдат гістарычных навук П.А.Кюнг ва ўступным слове падкрэсліў важнасць вывучэння працэсаў ўзаемадзеяння архіваў і крыніц камплектавання і падыходаў да экспертызы каштоўнасці на сучасным этапе.

З боку Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у круглым стале прынялі ўдзел дырэктар архіва А.М.Ганчар і загадчык аддзела фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Л.В.Дубатоўка.

Л.В.Дубатоўка выступіла з дакладам «Камплектаванне дзяржаўнага архіва аўдыёвізуальнымі дакументамі. З вопыту працы Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў», у якім падзялілася вопытам камплектавання архіва. У аснове папаўнення фондаў архіва аўдыёвізуальнымі дакументамі ляжыць сістэматычная работа па адбору, экспертызе каштоўнасці і навуковым апісанні дакументаў, а таксама праца з крыніцамі камплектавання – дзяржаўнымі органамі, арганізацыямі і грамадзянамі, якія перадаюць матэрыялы на пастаяннае захоўванне.

 

1. Дырэктар Федэральнай бюджэтнай установы «Усерасійскі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» Павел Аляксеевіч Кюнг і намеснік дырэктара Алена Анатольеўна Раманава падчас правядзення круглага стала «Экспертыза каштоўнасці аўдыёвізуальных дакументаў і камплектаванне імі дзяржаўных архіваў і муніцыпальных архіваў», 24.04.2026, г.Масква.
2. Скрыншот відэаканферэнцыі падчас правядзення круглага стала «Экспертыза каштоўнасці аўдыёвізуальных дакументаў і камплектаванне імі дзяржаўных архіваў і муніцыпальных архіваў», 24.04.2026, г.Дзяржынск.