Адзіны дзень інфармавання прайшоў у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь

27 красавіка 2026 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) прайшоў Адзіны дзень інфармавання на тэму «Чарнобыль – ад адраджэння да ўстойлівага развіцця». З уступным словам да калектыву звярнуўся дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк. Ён коратка распавёў пра склад дакументаў, якія захоўваюцца ў НАРБ, і аб іх папулярызацыі ў грамадстве.

Асноўным спікерам выступіў кансультант Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС Рэспублікі Беларусь А.В.Ляўчук. Ён распавёў аб трагедыі на ЧАЭС, а таксама аб велізарных намаганнях беларускай дзяржавы, накіраваных на пераадоленне наступстваў гэтай трагедыі і сацыяльную падтрымку пацярпелых катэгорый насельніцтва.

Напрыканцы свайго выступу дакладчык адказаў на пытанні работнікаў НАРБ.

 

1. Уступнае слова дырэктара НАРБ А.К.Дземянюка
2. Выступленне А.В.Ляўчука
3. Калектыў НАРБ на Адзіным дні інфармавання
4. Абмен друкаванымі выданнямі