Сход калектыва Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы ў рамках Сусветнага дня аховы працы
28 красавіка 2026 года ў чытальнай зале Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы адбыўся сход працоўнага калектыва архіва, прымеркаваны да Сусветнага дня аховы працы. Адказная асоба за арганізацыю работы па ахове працы ў архіве Наталля Віктараўна Пачыцкая выступіла перад калегамі з дакладам «Благапрыемнае псіхасацыяльнае рабочае асяроддзе: шлях да працвітання работнікаў і моцнай арганізацыі», у ходзе якога дэманстравалася прэзентацыя «Псіхасацыяльнае рабочае асяроддзе: глабальныя тэндэнцыі і магчымыя меры». Апрача таго, работнікі архіва прынялі ўдзел у ананімным бліц-апытанні «Атмасфера ў нашым калектыве» і тэсце «Згуртаванасць групы».
На фота: калектыў ЗДАРэч ў час сходу
![]() |
![]() |
![]() |


