БДАМЛМ зноў на «Культурным тыдні»

Сродкі масавай інфармацыі часта звяртаюцца да дзейнасці Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ), які займаецца актыўным распаўсюджваннем ведаў аб архіўнай спадчыне вядомых дзеячаў культуры Беларусі. 26 красавіка 2026 г. на тэлеканале Беларусь-3 выйшаў выпуск перадачы «Культурны тыдзень», дзе некалькі разоў згадваліся грамадскія мерапрыемствы, альбо арганізаваныя БДАМЛМ, альбо ў якіх работнікі БДАМЛМ прымалі актыўны ўдзел.

Культурны тыдзень. Эфір 26.04.2026

9.19 Пра культурна-асветніцкую акцыю «Майстры беларускай культуры. Іван Шамякін» у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

11.46 Пра адкрыццё ў БДАМЛМ архіўнай выставы «Яго багаты плён», прысвечанай 140-годдзю пісьменніка Змітрака Бядулі.

14.48 Дыялогавая пляцоўка «Змітрок Бядуля: пісьменнік з душой чулай і паэтычнай» у філіяле «Беларуская хатка» Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Расповед пра дзейнасць БДАМЛМ на тэлебачанні не з’яўляецца мэтай работнікаў архіва-музея, але сведчыць аб іх значным укладзе ў культурнае жыццё нашай краіны, стымулюе іх паўсядзённую працу і творчасць, звяртае ўвагу на архіўную галіну ў цэлым.

На фота: Карэспандэнт «Беларусь 3» Алесь Мойскі інтэрв’юе Яўхіма Плаўніка ў БДАМЛМ