У Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна адбылася прэзентацыя кнігі «Яны кіравалі Бешанковіччынай»
Аўтары кнігі – вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук Аляксандр Бараноўскі і вядучы архівіст Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Антон Юпатаў.
У біяграфічным даведніку размешчана інфармацыя пра сакратароў Бачэйкаўскага павятовага камітэта РКП(б), старшынь Бачэйкаўскага і Бешанковіцкага павятовых выканкамаў, першых сакратароў Бешанковіцкага і Ульскага раённых камітэтаў КПБ, старшынь Бешанковіцкага і Ульскага райвыканкамаў.
Пры падрыхтоўцы даведніка былі выкарыстаны ў ліку іншых дакументы Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці.
Праца даследчыкаў была высока ацэнена. Старшыня Бешанковіцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Ерашоў уручыў аўтарам Падзякі за стварэнне ўнікальнага выдання.
На прэзентацыі прысутнічалі прадстаўнікі кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна, архівісты, краязнаўцы, музейныя работнікі, чытачы бібліятэкі.
![]() |
| 1. Вокладка кнігі «Яны кіравалі Бешанковіччынай» |
![]() |
| 2. Аўтарам кнігі ўручана Падзяка Бешанковіцкага раённага Савета дэпутатаў. Злева направа: А.Юпатаў, А.Ерашоў, А.Бараноўскі |

