Дзень памяці аб Чарнобыльскай катастрофе ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці
26 красавіка – дзень памяці аб Чарнобыльскай катастрофе.
Напярэдадні 40-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС у Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці адбыўся сход калектыву, падчас якога работнікам архіва быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Чарнобыль: хронікі трагедыі», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
17 красавіка 2026 года дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Ганна Карапузава прыняла ўдзел у адкрыцці выстаўкі «Нямірны атам Чарнобыля», арганізаванай у Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі і прымеркаванай да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
На выстаўцы прадстаўлены музейныя прадметы, асабістыя рэчы ліквідатараў аварыі, фотакопіі карцін цыкла «Чорная быль» мастака Міхаіла Савіцкага і інш. У ліку матэрыялаў, якія экспануюцца на выстаўцы, былі прадстаўлены і дакументы Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці, якія датычацца гэтай тэмы.
![]() |
![]() |
| 1-2. Падчас прагляду фільма |
![]() |
| 3. Дырэктар архіва Ганна Карапузава на адкрыцці выстаўкі ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі |
![]() |
| 4. Фрагмент экспазіцыі |



