Рэспубліканскі суботнік у Цэнтральнай лабараторыі

18 красавіка 2026 года калектыў Цэнтральнай лабараторыі забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонда Рэспублікі Беларусь з энтузіязмам падтрымаў рэспубліканскі суботнік. Для супрацоўнікаў гэта не проста праца на свежым паветры, а добрая вясновая традыцыя.

Асноўныя намаганні калектыву былі засяроджаны на добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі, кветкавых клумбаў і пасадцы дрэў. Калегі з філіяла лабараторыі ў г.Гомелі навялі ідэальны парадак на сваіх працоўных месцах і прывялі ў бездакорны стан працоўнае абсталяванне.

Усе сродкі, заробленыя ў гэты дзень, у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, будуць пералічаны на важныя сацыяльныя праекты краіны.

«Суботнік аб’ядноўвае. Калі мы разам наводзім парадак – вакол і ўнутры сябе, – гэта дае дзіўны зарад энергіі і пачуццё сапраўднай каманднай працы», – падзяліліся ўдзельнікі акцыі. А яшчэ гэта асабісты ўклад кожнага ў ўтульнасць і прыгажосць роднага горада, які застаецца з намі надоўга пасля таго, як прыбраны апошнія граблі і мётлы.

 

1-2. Работнікі лабараторыі за правядзеннем работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі
3. Работнікі філіяла лабараторыі ў г.Гомелі за навядзеннем парадку на працоўных месцах