Аб удзеле працоўнага калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна ў рэспубліканскім суботніку

18 красавіка 2026 года працоўны калектыў дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г.Гродна» прыняў удзел у правядзенні рэспубліканскага суботніка.

Прыбрана ўся прылеглая тэрыторыя архіва, праведзена стрыжка кустоў. У тым ліку, наведзены парадак на працоўных месцах супрацоўнікаў архіўнай установы.

Таксама архівісты НГАБ ў г.Гродна прывялі ў парадак месца пахавання на могілках па вул.Касманаўтаў у г.Гродна Каткова Аляксея Сяргеевіча, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, дырэктара Цэнтральнага гістарычнага архіва за 1954-1986 гады.

Падчас выканання ўсіх відаў работ выконваліся Правілы аховы працы і правілы пажарнай бяспекі.

Сабраныя работнікамі архіва грашовыя сродкі былі пералічаныя на разліковы рахунак рэспубліканскага суботніка.

 

1. Супрацоўнікі НГАБ ў г.Гродна падчас уборкі прылеглай тэрыторыі ўстановы.
2. Супрацоўнікі НГАБ ў г.Гродна падчас прывядзення ў парадак месца пахавання на могілках па вул. касманаўтаў у г.Гродна Каткова Аляксея Сяргеевіча, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, дырэктара Цэнтральнага гістарычнага архіва за 1954-1986 гады.
3. Супрацоўнікі НГАБ у г.Гродна падчас уборкі архівасховішча, бібліятэкі, лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі дакументаў.
4. Супрацоўнікі НГАБ ў г.Гродна падчас прывядзення ў парадак сваіх працоўных месцаў.