18 красавіка 2026 г. калектыў установы «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку

Да пачатку мерапрыемства супрацоўнікі інстытута атрымалі мэтавы інструктаж па ахове працы, які ўлічвае асаблівасці маючых адбыцца работ. Інструктаж правёў намеснік дырэктара БелНДІДАС С.С.Мішук. У ходзе суботніка работнікі БелНДІДАС правялі шэраг работ па добраўпарадкаванні прылеглай да архіўнага будынка тэрыторыі.

Акрамя таго, былі ажыццёўлены санітарна-гігіенічныя мерапрыемствы ва ўнутраных памяшканнях — кабінетах і архівасховішчах. Удзел у суботніку не толькі палепшыў стан будынка і прылеглай тэрыторыі, але і ўмацавала карпаратыўную культуру, узмацніла каманднае ўзаемадзеянне і павысіла ў супрацоўнікаў пачуццё сацыяльнай адказнасці.

Усяго ў рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел 25 работнікаў інстытута.

Заробленыя на суботніку грашовыя сродкі ў суме 655 рублёў у парадку, устаноўленым пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2026 г. №150 «Аб правядзенні рэспубліканскага суботніка ў 2026 годзе», пералічаны на асобны разліковы рахунак, адкрыты ў Адміністрацыі Цэнтральнага раёна г.Мінска.

 

1. Урачыстае пастраенне супрацоўнікаў перад пачаткам рэспубліканскага суботніка ў НГАБ і БелНДІДАС
2. Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела архівазнаўства І.А.Ганчарова наводзіць парадак у памяшканні
3. Старшы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-тэхнічнага рэдагавання і інфармацыі Т.В.Салавей падчас мыцця вокнаў