У Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы выдадзены «Рекомендации по обеспечению зданий и помещений архивов инженерной инфраструктурой»

Рэкамендацыі распрацаваны ў мэтах садзейнічання забеспячэнню будынкаў і памяшканняў архіваў інжынернай інфраструктурай, павышэння эфектыўнасці работы архіваў, стварэння аптымальных умоў для захоўвання архіўных дакументаў, што паслужыць паляпшэнню іх захаванасці.

Рэкамендацыі прызначаны для шырокага кола спецыялістаў інжынерных арганізацый, дзяржаўных архіваў, тэрытарыяльных (гарадскіх або раённых) архіваў, архіваў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый для выкарыстання пры праектаванні, будаўніцтве, рэканструкцыі, мадэрнізацыі і капітальным рамонце будынкаў архіваў і архівасховішчаў.

Для набыцця выдання неабходна перайсці па спасылцы.

Таксама магчымы зварот у БелНДIДАС па адрасе: г.Мінск, вул. Крапоткіна, 89-1; тэл.: 373-76-94 альбо па электроннай пошце: literatura@belniidad.by.

Кошт выдання без перасылкі – 13 руб. 86 кап., з перасылкай па пошце – 18 руб. 10 кап.

№ разліковага рахунку для набыцця: BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 у ГАПЕРУ ААТ «Белінвестбанк» г.Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.

 

Рэкамендацыі па забеспячэнні будынкаў і памяшканняў архіваў інжынернай інфраструктурай