У БелНДІДАС 14 красавіка 2026 г. адбыўся навучальны вебінар па тэме «Электронны дакументаабарот і архіўнае захоўванне дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў»
У вебінары ў якасці слухачоў прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў і іншых арганізацый (усяго 19 чалавек). У іх ліку – работнікі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, раённых выканаўчых камітэтаў, рэспубліканскіх архіўных устаноў.
У якасці лектараў на вебінары выступілі дырэктар БелНДІДАС кандыдат гістарычных навук А.Я.Рыбакоў, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела дакументазнаўства кандыдат гістарычных навук К.П.Дзярновіч, вядучы архівіст аддзела справаводства і фарміравання НАФ Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Л.М.Сігневіч, якія асвятлілі наступныя пытанні:
– нарматыўна-прававая і метадычная база ў сферы электроннага дакументаабароту і архіўнага захоўвання дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў;
– паняцці дакумента ў электронным выглядзе, электроннага дакумента, электроннай копіі дакумента на папяровым носьбіце, копіі электроннага дакумента на папяровым носьбіце. Цэласнасць і сапраўднасць электроннага дакумента;
– стварэнне і афармленне дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў. Фарматы файлаў;
– работы з дакументамі ў электронным выглядзе, электроннымі дакументамі ў рамках АС ДЗК;
– патрабаванні да інфармацыйных сістэм. Рэгістрацыя дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў. Арганізацыя электроннага дакументаабароту;
– фарміраванне электронных і гібрыдных спраў;
– экспертыза каштоўнасці і тэрміны захоўвання дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў;
– перадача электронных і гібрыдных спраў у архіў арганізацыі. Складанне вопісаў электронных спраў;
– парадак захоўвання дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў у архіве арганізацыі. Інфармацыйная сістэма архіва арганізацыі, АІС «Ведамасны архіў». Патрабаванні да інфармацыйных сістэм архіваў арганізацый;
– умовы, пры якіх дапускаецца стварэнне і захоўванне дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў без папяровых аналагаў;
– перадача дакументаў у электронным выглядзе на пастаяннае захоўванне ў дзяржаўныя архівы.
У працэсе правядзення вебінара і пасля яго заканчэння лектары адказалі на пытанні слухачоў.
Удзельнікі вебінара высока ацанілі ўзровень праведзенага мерапрыемства, падкрэслілі важнасць і актуальнасць разгледжаных пытанняў, выказалі падзяку арганізатарам і лектарам.
Правядзенне семінараў і іншых навучальных мерапрыемстваў, якія арганізуюцца БелНДІДАС у рамках выканання даручэнняў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь па растлумачэнні норм заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства, будзе працягнута.
![]() |
| 1. Дырэктар БелНДІДАС А.Я.Рыбакоў падчас вебінара |
![]() |
| 2. Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела дакументазнаўства К.П.Дзярновіч падчас вебінара |
![]() |
| 3. Вядучы архівіст аддзела справаводства і фарміравання НАФ Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Л.М.Сігневіч падчас вебінара |


