Тэматычная лекцыі ў рамках адукацыйных мерапрыемств для работнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь
7 красавіка 2026 года першасная арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын» Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь арганізавала тэматычную сустрэчу з урачом-гінеколагам, загадчыцай жаночай кансультацыі 23-й гарадской паліклінікі г.Мінска Жаннай Іванаўнай Нехвядовіч і псіхолагам Святланай Аляксандраўнай Зяноўчык. У ходзе сустрэчы адбылася цікавая гутарка, якая тычылася жаночага здароўя. Увага слухачак завастралася на галоўных духоўных каштоўнасцях чалавека ва ўзаемаадносінах процілеглых полаў – павазе і любові. Жанна Iванаўна і Святлана Аляксандраўна таксама адказалі на пытанні жанчын архіва.
Ж.І.Нехвядовіч і С.А.Зяноўчык азнаёміліся з працай архіва, наведалі чытальную залу. Старшыня першаснай арганізацыі БСЖ Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь М.А.Старасценка расказала пра гісторыю архіва, пра склад і асаблівасці захоўвання дакументаў, працу архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці.
Падчас наведвання архівасховішча госці змаглі ўбачыць дакументы партызанскіх фарміраванняў перыяду Вялікай Айчыннай вайны: узнагародныя лісты ўрачоў-партызан, дакументы аб арганізацыі медыцынскай працы ў партызанскіх атрадах, а таксама ўнікальныя дакументальныя матэрыялы Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
![]() |
| 1. Тэматычная лекцыя ў рамках правядзення адукацыйных мерапрыемстваў |
![]() |
| 2. Урач-гінеколаг Ж.I.Нехвядовіч расказвае пра жаночае здароўе |
![]() |
| 3. Урач-гінеколаг Ж.I.Нехвядовіч расказвае пра жаночае здароўе |
![]() |
| 4. Падчас лекцыі |
![]() |
| 5. Псіхолаг С.А.Зяноўчык адказвае на пытанні жанчын архіва |




