Ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» адзначылі Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

02.04.2026 ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» адбыўся сход рабочага калектыву з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.

З уступным словам перад работнікамі архіва выступіў выконваючы абавязкі дырэктара Жаўнеркевіч Рыгор Сцяпанавіч.

Рыгор Сцяпанавіч акцэнтаваў увагу на існуючых моцных роднасных, сяброўскіх і культурных сувязях паміж беларусамі і народамі Расіі, заклікаў шанаваць нашы агульныя дасягненні ва ўсіх сферах дзвюх дзяржаў, паважаць культурныя адрозненні і імкнуцца да яшчэ большага даверу, добрасуседства і дасягненняў.

Асобная ўвага была зроблена на агульных дасягненнях і праектах у галіне архіўнай справы. Рыгор Сцяпанавіч адзначыў, што дзякуючы сумеснай карпатлівай працы па зберажэнні дакументальнай памяці, беларусы і народы Расіі не толькі захоўваюць праўду аб мінулым, але і ствараюць трывалы фундамент для ўзаемаразумення будучых пакаленняў.

У заключэнні свайго выступлення Рыгор Сцяпанавіч ад сябе асабіста, і ад асобы ўсіх прысутных, пажадаў абодвум народам свету, стваральнай энергіі, дабрабыту і працвітання.

 

1. Рыгор Сцяпанавіч падчас выступу перад калектывам.
2. Калектыў установы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі»