Аб удзеле супрацоўнікаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна ў добраахвотнай грамадскай акцыі «Лес! Дабро! Парадак!»

3 красавіка 2026 года супрацоўнікі дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г.Гродна» прынялі ўдзел у добраахвотнай грамадскай акцыі «Лес! Дабро! Парадак!», накіраванай на падтрыманне парадку і збор смецця на тэрыторыі Гродзенскага лясніцтва (вёска Пагараны) Гродзенскай лясной гаспадаркі. Архівісты пад кіраўніцтвам ляснічага прыбралі прыдарожную тэрыторыю ляснога масіву ад смецця. Карысная праца прынесла ўдзельнікам станоўчыя эмоцыі і магчымасць унесці ўклад у агульную справу.

На фота: Супрацоўнікі НГАБ у г.Гродна падчас уборкі лесу.