Аб удзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў раённай дыялогавай пляцоўцы «У адзінстве – наша сіла»
1 красавіка 2026 г. да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі на базе ААТ «Гомельдрэў» адбылася раённая дыялогавая пляцоўка «У адзінстве – наша сіла».
У працы дыялогавай пляцоўкі ад Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці прыняла ўдзел старшыня пярвічнай арганізацыі «Белая Русь», архівіст першай кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў Вікторыя Рудэнка. Спікерамі мерапрыемства выступілі: кіраўнік Рускага дома ў Гомелі А.В.Маржухін, дырэктар установы «Гомельская абласная універсальная бібліятэка імя У.І.Леніна» Т.А.Забіяка, намеснік старшыні Навабеліцкай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Л.А.Ткач, намеснік дырэктара па бяспецы, рэжыме і кадрах ААТ «Гомельскі хімічны завод» Д.Р.Будзюхін.
А.В.Маржухін распавёў аб дзейнасці ўстановы, яе ўзаемадзеянні з культурнымі і адукацыйнымі ўстановамі горада.
Т.А.Забіяка ў сваім выступленні інфармавала аб абмене кніжнымі выданнямі паміж бібліятэчнымі ўстановамі. Таксама яна распавяла аб маючым адбыцца выступленні бібліятэчнага народнага тэатра «Грак» у Бранску і бліжэйшых рэгіёнах Расіі.
Л.А.Ткач у сваім выступленні распавяла прысутным аб сумеснай грамадскай дзейнасці РГА «Белая Русь» з партыяй «Адзіная Расія», а таксама аб правядзенні сумеснай акцыі «Рука да рукі» – дапамога дзецям Данбаса.
Выступленне Д.Р.Будзюхіна было прысвечана ўзаемадзеянню расійскіх і беларускіх прадпрыемстваў.
А.В.Маржухін перадаў у дар Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І.Леніна кніжнае выданне «Іван Фёдараў і Францыск Скарына. Адкрываючы новы свет» аб вялікіх асветніках і заснавальніках усходнеславянскага кнігадрукавання.
![]() |
![]() |
| 1-2. Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі «У адзінстве – наша сіла» |
![]() |
| 3. Перадача кніжнага выдання «Іван Фёдараў і Францыск Скарына. Адкрываючы новы свет» |


