«Я не маю права дрэнна спяваць» – да 90-годдзя з дня нараджэння Аркадзя Маркавіча Саўчанкі, опернага спевака, народнага артыста БССР, народнага артыста СССР

 

6 красавіка 2026 г. спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Маркавіча Саўчанкі – опернага спевака, народнага артыста БССР, народнага артыста СССР.

На сцэне ДАВТа БССР А.М.Саўчанка правёў 44 тэатральныя сезоны. Ім былі выкананы арыі з класічных і сучасных опер, рамансы, творы беларускіх кампазітараў.

На YouTube-канале БДАКФФД да 90-годдзя з дня нараджэння Аркадзя Маркавіча Саўчанкі, опернага спевака, народнага артыста БССР, народнага артыста СССР размешчаны промаролік да выставы «Я не маю права дрэнна спяваць».

Зараз у фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў захоўваецца больш за 30 адзінак уліку фотадакументаў з 1961 па 1983 г., 7 адзінак уліку кінадакументаў з 1977 па 1997 г., каля 10 адзінак уліку фонадакументаў з 1963 па 1988 гг., звязаных з творчасцю А.М.Саўчанкі.

Фотадакументы – гэта здымкі, зробленыя падчас выступаў А.М. Саўчанкі ў оперных спектаклях і на гастролях. Кінадакументы прадстаўлены дакументальнымі фільмамі: «Беларусь моя, песня моя!» (1977 г.), «50-й сезон» (1983 г.), «Майстры опернай сцэны» (1992 г.) «Опера» (1996 г.), а таксама опернымі спектаклямі «Чио-Чио-сан» (1993 г.) і «Визит дамы» (1997 г.).

У фанатэцы архіва захоўваецца радыёперадача «Мастера искусств Белоруссии», прысвечаная салісту Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР, народнаму артысту БССР А.М.Саўчанка (1982 г.), а таксама запісы оперных арый за розныя гады, выкананыя артыстам.

Для многіх калег па сцэне А.М.Саўчанка быў узорам для пераймання. «Я народный артист Советского Союза и не имею права петь плохо», — гаварыў аб сваёй творчасці А.М.Саўчанка.

Памёр артыст 6 ліпеня 2004 г. у Мінску. Пахаваны на Усходніх могілках.

 

1. Арх.№0-035365. Сцэна з оперы Дж.Расіні «Севільскі цырульнік» у пастаноўцы Дзяржаўнага ордэна Леніна Вялікага тэатра оперы і балета БССР; у ролі Фігара – артыст А.М.Саўчанка, Разіна – народная артыстка БССР Т.М.Ніжнікава, 1961 г., г.Мінск. Фотатэка БелАКС, Д.Прэс
2. Арх.№1-013366. Сцэна з оперы «Заручанне ў манастыры» С.Пракоф’ева ў пастаноўцы Дзяржаўнага ордэна Леніна Вялікага тэатра оперы і балета БССР; у ролях: Фердынанд – артыст А.М.Саўчанка, Дон Антоніа – артыст І.І.Шчэцініч, 1962 г., г.Мінск. Фотатэка БТА
3. Арх.№1-001831. Сцэна са спектакля «Лятучая мыш» І.Штраўса ў пастаноўцы Беларускага дзяржаўнага ордэна Леніна Вялікага тэатра оперы і балета; у ролях: Разалінда – заслужаная артыстка БССР Т.І.Шымко, Фалько – артыст А.М.Саўчанка,. 1962 г., г.Мінск. Фотатэка БТА, І.Ароцкер, Л.Апошняга
4. Арх.№2-2847. Сцэна з оперы «Арэстэя» С.Танеева ў пастаноўцы Дзяржаўнага акадэмічнага ордэна Леніна Вялікага тэатра оперы і балета БССР; у ролі Апалана – заслужаны артыст БССР А.М.Саўчанка, 1964 г., г.Мінск. Фотатэка БТА
5. Арх.№1-013247. Сцэна з оперы «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні ў пастаноўцы Дзяржаўнага акадэмічнага ордэна Леніна Вялікага тэатра оперы і балета БССР; у ролях: Разіна – народная артыстка СССР Т.М.Ніжнікава, Фігара – заслужаны артыст БССР А.М.Саўчанка, 1965 г., г.Мінск. Фотатэка БТА
6. Арх.№0-074777. Сцэна з оперы «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні ў пастаноўцы Дзяржаўнага акадэмічнага ордэна Леніна Вялікага тэатра оперы і балета БССР; у ролі Фігара – заслужаны артыст БССР А.М.Саўчанка. 1966 г., г.Мінск. Фотатэка БТА, І.Ароцкер, Л.Апошняга
7. Арх.№0-074763. Сцэна з оперы «Фаўст» Ш.Гуна ў пастаноўцы Дзяржаўнага акадэмічнага ордэна Леніна Вялікага тэатра оперы і балета БССР; у ролі Валянціна – заслужаны артыст БССР А.М.Саўчанка, 1966 г., г.Мінск. Фотатэка БТА, І.Ароцкер, Л.Апошняга
8. Арх.№1-008470. Сцэна з оперы «Кастрычнік» У.І.Мурадзелі ў пастаноўцы Дзяржаўнага акадэмічнага ордэна Леніна Вялікага тэатра оперы і балета БССР; у ролях: Лена – народная артыстка СССР Т.М.Ніжнікава, Ілюша – заслужаны артыст БССР А.М.Саўчанка. 1969 г., г.Мінск. Фотатэка БТА
9. Арх.№1-005622. Сцэна з оперы «Зорка Венера» Ю. Семяняка ў пастаноўцы Дзяржаўнага акадэмічнага ордэна Леніна Вялікага тэатра оперы і балета БССР; у ролі Максіма – заслужаны артыст БССР А.М.Саўчанка, 1970 г., г.Мінск. Фотатэка БТА
10. Архіў №1-013801. Сцэна з оперы «Чыо-Чыа-Сан» Дж.Пучыні ў пастаноўцы Дзяржаўнага акадэмічнага ордэна Леніна Вялікага тэатра оперы і балета БССР; у ролях: Чыа-Чыа-Сан – заслужаная артыстка БССР К.Ф.Старыкава, Шарплес – заслужаны артыст БССР А.М.Саўчанка, 1973 г., г.Мінск. Фотатэка БТА
11. Арх.№1-007792. Сцэна з оперы «Дон Жуан» В.А.Моцарта ў пастаноўцы Дзяржаўнага акадэмічнага ордэна Леніна Вялікага тэатра оперы і балета БССР; у ролях: Донна Ганна – заслужаная артыстка БССР І.С.Шыкунова, Дон Жуан – заслужаны артыст БССР А.М.Саўчанка, чэрвень 1975 г., г.Мінск. Фотатэка БелАКС, Э.Трыгубовіч
12. Арх.№0-117693. Сцэна з оперы беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, лаўрэата прэміі ЛКСМБ д.Смольскага «Сівая легенда» ў пастаноўцы Дзяржаўнага акадэмічнага ордэна Леніна Вялікага тэатра оперы і балета БССР; у ролях: Кізгайла – народны артыст БССР А.М.Саўчанка, Любка – народная артыстка СССР С.Ф.Данілюк, 23 сакавіка 1978 г., г.Мінск. Фотахроніка БелТА, Ч.Мезін
13. Арх.№1-011187. Выступленне народнага артыста БССР А.М.Саўчанкі падчас гастроляў у Аўстраліі. 1979 г., Аўстралія. Фотатэка БелАКС, Э.Трыгубовіч
14. Арх.№1-012221. Выступленне салісткі Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР, народнай артысткі БССР Н.В.Гайда, саліста Дзяржаўнага акадэмічнага ордэн Леніна Вялікага тэатра оперы і балета БССР, народнага артыста БССР А.М.Саўчанкі і ўдзельнікаў Гродзенскага народнага ансамбля танца «Ранi. 1983 г., г.Мінск. Фотатэка БелАКС, В.Казлоў
15. 1-012215. А.М.Саўчанка, саліст Дзяржаўнага акадэмічнага ордэна Леніна Вялікага тэатра оперы і балета БССР, народны артыст БССР /партрэт/,. 1983 г., г.Мінск. Фотатэка БелАКС, В.Казлоў