Ва ўстанове «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» 14 красавіка 2026 г. адбудзецца навучальны вебінар па тэме «Электронны дакументаабарот і архіўнае захоўванне дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў»


Установа «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» праводзіць 14 красавіка 2026 г. навучальны вебінар (7 гадзін) па тэме «Электронны дакументаабарот і архіўнае захоўванне дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў».

Пытанні, якія разглядаюцца на вебінары:

1. Нарматыўна-прававая і метадычная база ў сферы электроннага дакументаабароту і архіўнага захоўвання дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў.
2. Паняцці дакумента ў электронным выглядзе, электроннага дакумента, электронныя копіі дакумента на папяровым носьбіце, копіі электроннага дакумента на папяровым носьбіце. Цэласнасць і сапраўднасць электроннага дакумента.
3. Стварэнне і афармленне дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў. Фарматы файлаў.
4. Работа з дакументамі ў электронным выглядзе, электроннымі дакументамі ў рамках АС ДЗК. Патрабаванні да інфармацыйных сістэм. Рэгістрацыя дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў. Арганізацыя электроннага дакументаабароту.
5. Фарміраванне электронных і гібрыдных спраў.
6. Экспертыза каштоўнасці і тэрміны захоўвання дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў.
7. Перадача электронных і гібрыдных спраў у архіў арганізацыі. Складанне вопісаў электронных спраў.
8. Парадак захоўвання дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў у архіве арганізацыі. Інфармацыйная сістэма архіва арганізацыі, АІС «Ведамасны архіў». Патрабаванні да інфармацыйных сістэм архіваў арганізацый.
9. Умовы, пры якіх дапускаецца стварэнне і захоўванне дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў без папяровых аналагаў.
10. Перадача дакументаў у электронным выглядзе на пастаяннае захоўванне ў дзяржаўныя архівы.

Кошт удзелу ў вебінары 170,00 рублёў без ПДВ (падстава – падпункт 1.2 пункта 1 артыкула 326 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Нашы рэквізіты: р/р BY67BLBB36320100129230001001 у ААТ «Белінвестбанк» г.Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.

Жадаючыя прыняць удзел у вебинаре запаўняюць дакументы з сайта (belniidad.by), рубрыка «Правядзенне навучальных семінараў». Накіроўваюць заяўку і дакументы на электронную пошту: 4ukovi4@belniidad.by.

Кантактная асоба: Чуковіч Марына Уладзіміраўна, тэлефон: 363-02-05 (панядзелак − чацвер з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00).

Вебінар праводзяць з 9.00 да 14.20 дырэктар інстытута, кандыдат гістарычных навук Рыбакоў А.Я., вядучы навуковы супрацоўнік аддзела дакументазнаўства, кандыдат гістарычных навук Дзярновіч К.П., навуковы супрацоўнік аддзела дакументазнаўства Барбарчук В.А., прадстаўнік дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь».

Слухачам, якія прайшлі навучанне на вебінары, выдаецца сертыфікат аб навучанні дзяржаўнага ўзору.