Акцыя «Архівы – школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Баранавічы»
27 сакавіка 2026 г. навучэнцы сярэдніх школ г.Баранавічы і вучні ДУА «Палонкаўская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна», якія наведваюць гурток «Асновы даследчай дзейнасці» пабывалі ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Баранавічы». Для навучэнцаў правялі прафарыентацыйныя мерапрыемствы, на якіх расказалі пра гісторыю архіва, асноўныя напрамкі яго дзейнасці, навучальныя ўстановы краіны, дзе рыхтуюць спецыялістаў архіўнай галіны. У завяршэнні для навучэнцаў былі праведзены экскурсіі па архівасховішчы.
![]() |
| 1. З навучэнцамі сярэдніх школ г.Баранавічы |
![]() |
| 2. З навучэнцамі ДУА «Палонкаўская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна» |

