У Бабруйску прайшоў мітынг-рэквіем у памяць аб кожным загінуўшым беларусе, аб кожнай спаленай вёсцы

83 гады таму, 22 сакавіка 1943 года, вёска Хатынь была сцёрта з зямлі разам з жыхарамі. Гэтая трагедыя стала сімвалам усіх спаленых вёсак Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Каля мемарыяльнага комплексу «Ахвярам фашызму» адбыўся мітынг-рэквіем у памяць аб кожным загінуўшым беларусе, аб кожнай спаленай вёсцы.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва горада, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама старшыня Бабруйскай гарадской арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Валянцін Глекаў, дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Алена Заяц.

Наша памяць – наша сіла. Вечная слава і вечны смутак.

 

1. Старшыня Бабруйскай гарадской арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Валянцін Глекаў, дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Алена Заяц (фатаграфія Дзмітрыя Вільмана)
2-4. Мемарыяльны комплекс «Ахвярам фашызму», удзельнікі мерапрыемства