Моладзевы актыў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці прыняў удзел у акцыі памяці «Прыйдзі і пакланіся»
![]() |
22 сакавіка ў Дзяржаўным мемарыяльным комплексе «Хатынь» прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 83-й гадавіне Хатынскай трагедыі. Акцыя памяці «Прыйдзі і пакланіся» сабрала прадстаўнікоў улады, працоўных калектываў і маладзёжных арганізацый, каб ушанаваць памяць ахвяр фашызму, а разам з тым і жыхароў іншых населеных пунктаў, якія паўтарылі лёс Хатыні.
Хатынь – беларуская вёска, якая стала сімвалам трагедыі народаў падчас Вялікай Айчыннай вайны. 22 сакавіка 1943 года карнікі спалілі вёску дашчэнту, забраўшы жыцці 149 чалавек, сярод якіх было 75 дзяцей.
На месцы Хатыні створаны ўнікальны мемарыял, які ўключае «Могілкі вёсак» – месца, дзе каменныя пліты нагадваюць аб спаленых вёсках, і скульптура «Непакорнага чалавека», якая сімвалізуе стойкасць выжыўшага.
Моладзевы актыў першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» установы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» прыняў удзел у акцыі «Прыйдзі і пакланіся».
На фота: Падчас мерапрыемства.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |





