Урачысты сход калектыву Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, прымеркаваны да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
13 сакавіка 2026 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) адбыўся ўрачысты сход калектыву архіва, прымеркаваны да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Яго адкрыў дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк, які павіншаваў калег са святам, а таксама распавёў пра тое, якія архіўныя матэрыялы па гісторыі канстытуцыйнага будаўніцтва Беларусі захоўваюцца ў архіве.
Намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок выступіў перад калектывам з інфармацыйным паведамленнем і прэзентацыяй на тэму «Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», а таксама распавёў пра тое, якія выставачныя праекты арганізаваны НАРБ для інфармацыйнага суправаджэння гэтага свята.
![]() |
| 1. Выступленне дырэктара НАРБ А.К.Дземянюка |
![]() |
| 2. Выступленне намесніка дырэктара НАРБ С.В.Кулінка |
![]() |
| 3. Калектыў НАРБ на ўрачыстым сходзе |


