Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прадстаўляе дакумент аб стварэнні Беларускага газапераапрацоўчага заводу
50 гадоў таму, 26 лютага 1976 года, выйшаў у свет прыказ №146 Міністэрства нафтавай прамысловасці СССР (ЗДАРэч. Ф.316. Воп.1. Спр.7. Арк.3). Згодна з ім у Рэчыцы быў створаны і пачаў працу Беларускі газапераапрацоўчы завод (БГПЗ) Усесаюзнага прамысловага аб’яднання па пераапрацоўцы нафтавага газа. С 1986 года завод уваходзіць у склад РУП «Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта».
На сённяшні дзень БГПЗ – гэта сучаснае мадэрнізаванае прадпрыемства, якое выпускае такія віды прадукцыі, як вадкая прадукцыя газафракцыяніравання, адбензінены газ, электрычная энергія. На заводзе працуюць высокапрафесійныя спецыялісты, якія ўмеюць спраўляцца з любымі вытворчымі цяжкасцямі.
![]() |
| 1. ЗДАРэч. Ф.316. Воп.1. Спр.7. Арк.3 |
![]() |
| 2. Беларускі газапераапрацоўчы завод |

