У Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы выйшлі «Методические рекомендации по оптимизации документообразования и документооборота в государственных органах, иных организациях»
Метадычныя рэкамендацыі падрыхтаваны ў мэтах рэалізацыі мер Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. №2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва» (у рэдакцыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2023 г. №172) і Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2025 г. №11 «Аб удасканаленні функцыянавання сістэмы органаў улады і кіравання, узмацненні выканальніцкай дысцыпліны».
У метадычных рэкамендацыях раскрываюцца асноўныя напрамкі аптымізацыі дакументаўтварэння і дакументаабароту ў рамках арганізацыйна-прававых і тэхналагічных мерапрыемстваў; спосабы і метады аптымізацыі колькаснага і відавога складу дакументаў, тэхналогій дакументаабароту.
Метадычныя рэкамендацыі прызначаны для дзяржаўных органаў, арганізацый усіх форм уласнасці і арганізацыйна-прававых форм.
Па пытаннях набыцця выдання неабходна звяртацца ў БелНДIДАС па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 15. Тэл./факс: 363-02-05. Таксама магчымы зварот па электронным адрасе: literatura@belniidad.by.
Кошт выдання без перасылкі – 5 руб. 40 кап., з перасылкай па пошце – 9 руб. 45 кап.
№ разліковага рахунку для набыцця: BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 у ГАПЕРУ ААТ «Белінвестбанк» г.Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.
![]() |
| Метадычныя рэкамендацыі па аптымізацыі дакументаўтварэння і дакументазвароту ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях |
