Аб правядзенні ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
23 лютага 2026 г. у Дзяржаўным архіве Гомельскай вобласці адбылося мерапрыемства, прысвечанае дзяржаўнаму святу Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У мерапрыемстве прыняў удзел старшыня раённай арганізацыі «Беларускі саюз афіцэраў» Юрый Лебедзеў.
Мерапрыемства адкрыла старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі, загадчык аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў Святлана Прымакова, якая звярнулася да гасцей і супрацоўнікаў архіва са словамі віншавання і пра ганаровы абавязак мужчын абараняць Айчыну.
– 23 лютага тысячы воінаў – салдаты і старшыны, афіцэры і генералы адзначаюць гэтае свята, успамінаючы пра службу ратную, пра тое ўзнёслае і цудоўнае, цяжкае і горкае, што звязана з ёй, пра жывых і загінуўшых, пра надзейных і верных паплечнікаў і сяброў. Якія б падзеі ні скалынулі планету, 23 лютага мы прыходзім да абеліскаў, каб ушанаваць памяць тых, хто не вярнуўся з поля бою. У гэты дзень у кожным доме, у кожнай сям’і ўспамінаюць сваіх сяброў – загінуўшых і жывых, – сказала Святлана Прымакова.
Малады спецыяліст-архівіст Анастасія Арцем’ева расказала пра гісторыю ўзнікнення дзяржаўнага свята, пра гістарычныя падзеі, якія папярэднічалі яго з’яўленню.
– Моладзь сёння разумее, наколькі важна быць патрыётамі сваёй краіны і яе абаронцамі. Чалавек немыслімы без Радзімы, краю, месца, дзе ён нарадзіўся. Ну, а калі ёсць Радзіма, дзе мы жывём, дзе жылі нашы продкі, значыць, патрэбны і людзі, якія змогуць яе абараніць. Таму ўрачыстыя і памятныя мерапрыемствы ў гэты святочны дзень такія значныя і масавыя.
Мерапрыемства працягнулася выступленнем Юрыя Лебедзева, які расказаў пра сваю доўгую і няпростую службу Айчыне. У заключэнне свайго выступлення Юрый Васільевіч асабліва падкрэсліў:
— Гэты дзень аб’ядноўвае ўсіх беларусаў, якія выдатна разумеюць значнасць таго, што мы разам і робім усё для таго, каб краіна заставалася мірнай. Прайшоўшы праз горн сусветных войнаў і выстаяўшы ў іх, беларускі народ на генетычным узроўні набыў адрыньванне і непрыманне любой формы агрэсіі.
У заключэнне мерапрыемства архівісты яшчэ раз цёплымі словамі павіншавалі Юрыя Лебедзева са святам і ўручылі невялікі памятны падарунак.
![]() |
| 1. Выступленне архівіста А.Арцем’евай |
![]() |
| 2. Выступленне Ю.Лебедзева |
![]() |
| 3. Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі архіва С.Прымакова |
![]() |
![]() |
| 4-5. Удзельнікі мерапрыемства |




