Урачысты сход калектыву ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» ў гонар Дня абаронцы Айчыны
У гонар Дня абаронцы Айчыны ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» адбыўся ўрачысты сход калектыву.
З уступным словам перад калектывам выступіў выконваючы абавязкі дырэктара Жаўнеркевіч Рыгор Сцяпанавіч. У сваім выступленні Рыгор Сцяпанавіч коратка расказаў гісторыю станаўлення свята, і нагадаў прысутным аб свяшчэнным абавязку кожнага абараняць сваю Радзіму і сваіх блізкіх. Асаблівую ўвагу прысутных Рыгор Сцяпанавіч звярнуў на важнасць шанавання людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню Айчыне, і выконваюць свой абавязак у цяперашні час.
Асобна, ад імя жаночай часткі калектыву, работнікаў-мужчын павіншавала вядучы архівіст аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Жук Вольга Юр’еўна. У сваім віншаванні Вольга Юр’еўна пажадала здароўя, добрага настрою, упэўненасці ў сабе і мірнага неба над галавой.
У канцы ўрачыстага мерапрыемства мужчынам былі ўручаны каштоўныя падарункі.
![]() |
| 1. Рыгор Сцяпанавіч падчас выступу перад калектывам |
![]() |
| 2. Вольга Юр’еўна падчас віншавання з Днём абаронцы Айчыны |

