БДАМЛМ прыняў удзел у мерапрыемстве да 37-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана
![]() |
14 лютага 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі мерапрыемства прысвечанае 37-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі».
Напачатку мерапрыемства ў Крыпце Храма-Помніка прайшла ліція па загінуўшых у Афганістане воінах-інтэрнацыяналістах, потым адбылося ўрачыстае ўскладанне кветак з усімі ўдзельнікамі ліціі.
У Белай зале Храма з уступным словам да прысутных звярнуўся старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць» ГА «БСВВА» гвардыі палкоўнік Уладзімір Ільіч Шокаў і дырэктар Беларускага центра духоўнага Адраджэння Таццяна Іванаўна Калядка. Потым пачалася канцэртная праграма з удзелам воіна-інтэрнацыяналіста «Кавалера ордэна Баявога Чырвонага Сцяга» маёра Міхаіла Быкава з песняй «Афганскі сшытак» і інш.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел: старшыня рэспубліканскай асацыяцыі членаў сем’яў ваеннаслужачых, якія загінулі ў Афганістане, «Памяць і доўг» Тамара Іванаўна Доўнар, дэпутат Мінгарсавета, намеснік старшыні Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць» ГА «БСВВА», сакратар ЦК КПБ па арганізацыйна-партыйнай і праўнай працы Георгій Пятровіч Атаманаў і інш.
![]() |
| 1. Падчас мерапрыемства, прысвечанага 37-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана |
![]() |
| 2. Вядучы архівіст БДАМЛМ В.А.Багданава |


