Малавядомыя дакументы па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з фондаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Жлобіне

Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» у рамках рубрыкі «Малавядомыя дакументы па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны» прадстаўляе лічбавыя копіі архіўных дакументаў фонда «Светлагорскі раённы Савет дэпутатаў. Светлагорскі раённы выканаўчы камітэт, г.Светлагорск Гомельскай вобласці»:

– даведка ад 14.03.1947, якая ўтрымлівае звесткі аб стратах і злачынствах, учыненых нямецка-фашысцкімі акупантамі падчас іх знаходжання ў гарадскім паселку Парычы і Парыцкім раене ў перыяд з 1941 па 1944 гады;

– даведка ад 13.10.1947, якая ўтрымлівае звесткі аб стратах і злачынствах, учыненых нямецка-фашысцкімі акупантамі падчас іх знаходжання ў Чэрнінскім сельскім Савеце Парыцкага раена ў перыяд з 1941 па 1944 гады.

Гэтыя дакументы служаць важным напамінам аб трагічных падзеях і гераічным супраціўленні, захоўваючы памяць аб ахвярах і подзвігу людзей. Яны дапамагаюць сумленнаму прызнанню і павазе да гістарычнай праўды, а таксама дапамагаюць адрадзіць справядлівасць перад будучымі пакаленнямі.

 

1.ЗДАЖЛ Ф.325.Воп.1.Спр.9.Арк.12.
2.ЗДАЖЛ Ф.325.Воп.1.Спр.9.Арк.17.