Віртуальная выстава «Чашнікі: мястэчка – гарадскі пасёлак – горад»

Указам прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 07.02.1966 гарадскі пасёлак Чашнікі быў аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання. Да 60-годдзя са дня атрымання Чашнікамі статуса горада Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці прадстаўляе віртуальную выставу дакументаў «Чашнікі: мястэчка – гарадскі пасёлак – горад», падрыхтаваную аддзелам выкарыстання і публікацыі дакументаў у рамках рэалізацыі галіновага выставачнага праекта «Гарады Беларусі».