БДАМЛМ наведаў выставу «Мастак. Герой. Міхаіл Савіцкі»

 

28 студзеня 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі адкрыццё мастацка-дакументальнай выставы «Мастак. Герой. Міхаіл Савіцкі», арганізаванай Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы сумесна з Мастацкай галерэяй Міхаіла Савіцкага – філіялам Музея гісторыі горада Мінска – і прысвечанай 20-годдзю прысваення Міхаілу Савіцкаму звання «Герой Беларусі».

Міхаіл Савіцкі – народны мастак Беларусі і СССР, стварыў для музея цыкл з 11 жывапісных палотнаў, на якіх адлюстраваў герояў твораў Янкі Купалы і самога паэта.

У рамках праекта экспануюцца работы майстра, фотаздымкі, дакументы, асабістыя рэчы з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і галерэі Міхаіла Савіцкага.

Знаёмства з падыходам калег да арганізацыі прадстаўленай мастацка-дакументальнай экспазіцыі з’яўляецца для архівістаў каштоўным вопытам у галіне экспазіцыйнай дзейнасці.

Выстава праходзіць па адрасу: вул. Янкі Купалы, 4 (ад 29 студзеня да 22 сакавіка 2022 года).

 

1. Работнікі БДАМЛМ на адкрыцці мастацка-дакументальнай выставы «Мастак. Герой. Міхаіл Савіцкі»
2. Падчас наведвання выставы ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы
3. Падчас прэзентацыі выставы «Мастак. Герой. Міхаіл Савіцкі»