«Зімовыя забавы» (фотадакументы з фондаў БДАКФФД прысвечаныя, зімовым відам спорту, святам і забаўкам)

 

Нягледзячы на тое, што зіма – халодная пара года з завеямі, снежнымі заносамі на дарогах, адлігамі і абледзяненнямі, для многіх яна вясёлая і захапляльная пара года. Менавіта зімой мы адзначаем Каляды і Новы год, а яснымі марознымі днямі можна весела і з карысцю для здароўя правесці час: пакатацца на каньках, санках, лыжах, сноўбордах, квадрацыклах, пагуляць у хакей і снежкі.

На YouTube-канале БДАКФФД размешчаны промаролік да выставы «Зімовыя забавы».

Зараз у фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў захоўваецца велізарны пласт аўдыёвізуальных дакументаў, звязаных з гэтай тэмай.

Гэта фотаздымкі, пачынаючы з 1930-х гадоў і да нашых дзён, якія захавалі калядоўцаў у Заходняй Беларусі, а затым і ў нашы дні, святкаванне Новага года, пачынаючы з 1940-х гадоў мінулага стагоддзя, усе віды зімовага спорту, а таксама народныя гулянні і забаўкі ў зімовы перыяд. У фотатэцы архіва прадстаўлены здымкі, зробленыя падчас правядзення акцый «Нашы дзеці» і рэспубліканскага турніру па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Усе гэтыя сюжэты знайшлі сваё адлюстраванне і ў кінадакументах, такіх як кіначасопісы «Савецкая Беларусь», «Навіны дня», «Спартыўны агляд», «Піянер Беларусі», дакументальных фільмах «Краски Белоруссии», 1971 г., «Ислочь зимой», 1988 г., відэапраграмах «Альманах путешествий», «Кола часу», «Існасць», штотыднёвых інфармацыйных праграм «Контуры», «Неделя».

Зіма – супярэчлівая пара года. Зімой холадна, мала святла, даводзіцца цёпла апранацца, мерзнуць. Але адначасова з гэтым, мы асацыюем зіму з казкай – Новы Год і Каляды, Масленіца, падарункі, снежныя горкі, лыжныя прагулкі, катанне на каньках і сноўбордах, а галоўнае – чаканне вясны!

 

1. 0-000911 Стрэлкі-лыжнікі першаснай арганізацыі Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі (ДАСАРМ) работнікаў сувязі г.Мазыра пад кіраўніцтвам старшыні В.С.Карасіка ў паходзе
1950 г., Палеская вобл., ЦДАКФД СССР
2. 0-009929 Хакеісты калгаса ім.Дзяржынскага Любчэнскага раёна на трэніроўцы
1953 г., Баранавічскай вобл. , Фотатэка рэдакцыі газеты»Фізкультурнік Беларусі», В.Гундарын.
3. 0-033822 Член перадавога льнаводчага звяна калгаса ім. Сталіна Л.П.Уліцкая, настаўніца геаграфіі Бруснянскай сямігадовай школы Мядзельскага раёна В.Г.Сухадолец на лыжнай прагулцы
18 снежня 1955 г., Маладзечанская вобл., Фотахроніка БелТА, А.Гарэльчык
4. 0-048845 На ледзяной горцы для катання ў працоўным пасёлку МТЗ
27 снежня 1957 г., г.Мінск, Фотахроніка БелТА, А.Гарэльчык
5. 0-035716 Выхаванцы школы-інтэрната №1 г.Мінска падчас гульні ў снежкі
1960 г., г.Мінск, Фотахроніка БелАКС, Ч.Мезін
6. 0-098426 Мінскія «маржы» на трэніроўцы
1966 г., г.Мінск, Фотатэка АПН, Ю.Іваноў
7. 0-089931 Агульны выгляд катка «Сняжынка» ў мікрараёне Баранавіцкага баваўнянага камбіната імя Ленінскага Камсамола Беларусі
18 лютага 1971 г., Брэсцкая вобл., Фотахроніка БелТА, Э.Кабяк
8. 1-016898 Удзельнікі ВІА «Песняры» падчас катання ў санях на тройцы коней у г.Мсціслаўлі
1988 г., Магілёўская вобл., Калекцыянер Я.Коктыш
9. E025940 Святочнае шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак на пр. Ф. Скарыны ў г.Мінску
28 снежня 2003 г., г.Мінск, Фотахроніка БелТА, В.Талочка
10. E032100 Адпачывальнікі катаюцца з горкі ў парку актыўнага адпачынку «Якуцкія горы» ў в.Якуты Дзяржынскага раёна
Студзень 2004 г., Мінская вобл., Фотахроніка БелТА, Г.Жынкоў
11. E032032 Катанне на сноўбордзе ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы»
Студзень 2004 г., Мінская вобл., Фотахроніка БелТА, Г.Жынкоў
12. E076096 Сноўбардысты падчас адпачынку на трасе рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Рэспубліканскі гарналыжны цэнтр «Сілічы» ў Лагойскім раёне
Снежань 2008 г., Мінская вобл., Фотахроніка БелТА, Г.Жынкоў
13. E092911 Беларускі фрыстайліст, двухразовы прызёр Алімпійскіх гульняў у акрабатыцы, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь Д.У.Дашчынскі падчас падрыхтоўкі да чэмпіянату свету па фрыстайлу ў п.Інавасіра (Японія), на тэрыторыі Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі «Раўбічы»
19 лютага 2009 г., Мінская вобл., Фотахроніка БелТА, Г.Сямёнаў
14. E096799 У час адкрыцця рэспубліканскага турніру па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Палацы спорту г.Мінска; у цэнтры – першы намеснік Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь В.В.Аляшкевіч
21 снежня 2009 г., г.Мінск, Фотахроніка БелТА, Г.Сямёнаў
15. E100365 Карагод вакол снапа-каляды падчас абрадавага свята «Цягнуць Каляду на дуба» ў в.Навіны Бярэзінскага раёна
21 студзеня 2010 г., Мінская вобл., Фотахроніка БелТА, М.Абложэй
16. E060653 Удзельнікі зімова-вясновага мотапрахопу «Буралам-2013», які праходзіў на тэрыторыі паляўнічага комплексу ДЛГУ «Іўеўскі лясгас»
2013 г., Гродзенская вобл., Фотатэка рэдакцыі газеты «Іўеўскі край», С.Зен
17. E075442 Спартыўныя спаборніцтвы падчас свята «Масленіца» ў г.Шклове
Люты 2018 г., Магілёўская вобл., Фотатэка рэдакцыі газеты «Ударны фронт», Н.Казебродская
18. E091895 Падчас фінальнага этапа рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы» ў Мінскім раёне
14 лютага 2022 «Знамя юности», В.Піваварчык