Аб удзеле Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы»

У мэтах падтрымкі традыцыі навагодняй дабрачыннасці, фарміравання пазітыўнага грамадскага настрою і праявы ўвагі да ветэранаў архіўнай службы Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы».

16 студзеня 2026 г. ідэалагічны актыў архіва і прадстаўнікі першасных аб’яднанняў грамадскіх арганізацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь («Белая Русь», «БСЖ», «БРСМ», «Беларускае таварыства архівістаў») сумесна з дэпутатам Мінгарсавета, старшынёй Першамайскай раённай г.Мінска арганізацыi РГА «Белая Русь» С.А.Мазоўкай перадалі прадуктовы набор пенсіянерцы Н.М.Беленькай. Які яна з вялікай удзячнасцю прыняла, бо з-за марознага і снежнага надвор’я ёй стала цяжка выходзіць за пакупкамі.

На фота: Работнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь падчас правядзення дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы»