Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у цырымоніі закрыцця дабрачынных акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»

16 студзеня 2025 г. адбылася цырымонія закрыцця дабрачынных акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы» ў Чыгуначным раёне г.Віцебска.

Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці.

Падчас цырымоніі дырэктару архіва Каралю Аляксандру Мікалаевічу і намесніку дырэктара Буевіч Таццяне Уладзіміраўне былі ўручаны падзячныя лісты кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска Сысоева Аляксандра Уладзіміравіча і каштоўныя падарункі за актыўны ўдзел у стварэнні добрых ініцыятыў для тых, хто асабліва мае ў гэтым патрэбу: для нашых дзяцей і прадстаўнікоў старэйшага пакаленьня.

На фота: Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці – удзельнікі цырымоніі закрыцця дабрачынных акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»: (злева направа) вядучы архівіст Богуш Крысціна, загадчык аддзела Бондарава Алена, дырэктара архіва Кароль Аляксандр, намеснік дырэктара Буевіч Таццяна, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Беларускае таварыства архівістаў» Макарэўская Вольга.