Аб узнагароджанні дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь медалём «100 гадоў дыпламатычнай службе Беларусі»
15 студзеня 2026 г. у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з загадам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь М.У.Рыжанкова адбылася цырымонія ўзнагароджання юбілейным медалём «100 гадоў дыпламатычнай службе Беларусі».
Сярод узнагароджаных – дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Дземянюк, які атрымаў узнагароду за асабісты ўклад у плённае супрацоўніцтва паміж архівістамі і дыпламатычнай службай Беларусі. Узнагароды ўручаў намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Я.А.Шастакоў. У сваю чаргу, А.К.Дзямянюк перадаў у МЗС выданні Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, прысвечаныя тэме генацыду беларускага народа.
![]() |
| 1. Уручэнне юбілейнага медаля А.К.Дземянюку |
![]() |
| 2. Перадача выданняў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у МЗС РБ |
![]() |
| 3. Удзельнікі ўзнагароджання |


