Візіт Міністра юстыцыі ва ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне»
15 студзеня 2026 года ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» наведаў Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Каваленка Яўген Іосіфавіч. Падчас візіту яго суправаджаў начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Камалыеў Арцём Сяргеевіч.
Міністр заслухаў інфармацыю аб дасягнутых выніках за мінулы год, азнаёміўся са створанымі ўмовамі для працы супрацоўнікаў і прыёму грамадзян. Адмысловая ўвага была нададзена працэсам аблічбоўкі дакументаў, якія захоўваюцца ў архіве. У рамках візіту праведзена аглядная экскурсія па архівасховішчы, што дало магчымасць азнаёміцца з арганізацыяй захоўвання і тэхнічнымі ўмовамі.
Гэты візіт сведчыць аб высокай значнасці і стратэгічным прыярытэце развіцця дзяржаўных архіўных устаноў з улікам сучасных патрабаванняў да інфармацыйнай бяспекі і даступнасці архіўных матэрыялаў.
![]() |
| 1. Міністр юстыцыі Каваленка Я.І. падчас візіту ў дзяржархіў г.Жлобіна |
![]() |
| 2. Міністр юстыцыі Каваленка Я.І. падчас візіту ў дзяржархіў г.Жлобіна |
![]() |
| 3. Міністр юстыцыі Каваленка Я.І. і дырэктар дзяржархіва Дударава Г.А. у архівасховішчы |


