Аб падвядзенні вынікаў работы за 2025 год і задачах на 2026 год ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Слуцку»
12.01.2006 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Слуцку» адбыўся агульны сход калектыву архіва па падвядзенні вынікаў работы за 2025 год, у якім у рэжыме відэаканферэнцыі прынялі ўдзел намеснік начальніка аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці Нацыянальнага архіўнага фонду Дэпартамента Качаткова Ганна Уладзіміраўна і начальнік упраўлення арганізацый прававога абслугоўвання Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Пацёмкіна Вольга Аляксандраўна.
Дырэктар архіва Барадзіна Ірына Антонаўна падвяла вынікі работы архіва за 2025 год, вызначыла прыярытэтныя задачы на 2026 год і падзякавала калектыву за выкананне і перавыкананне ўсіх мэтавых паказчыкаў дзейнасці архіва, за актыўную грамадзянскую пазіцыю і ўдзел у грамадскім-палітычным жыцці рэгіёна.
Добрую працу архіва адзначылі В.А.Пацёмкіна і А.У.Качаткова і пажадалі калектыву далейшых поспехаў у працы ў 2026 годзе.
На фота: Супрацоўнікі архіва падчас правядзення агульнага сходу.
![]() |
