Вынікі і планы: у Занальным дзяржархіве ў г.Маладзечне прайшло справаздачнае мерапрыемства
14 студзеня 2026 года ў «Занальным дзяржаўным архіве ў г.Маладзечна» прайшоў агульны сход калектыву, на якім былі падведзены вынікі працы за 2025 год.
У мерапрыемстве, арганізаваным у фармаце відэаканферэнцыі, прыняла ўдзел намеснік начальніка аддзела справаводства , фарміравання і забеспячэння захаванасці Нацыянальнага архіўнага фонду Дэпартамента Качаткова Ганна Уладзіміраўна, вочны візіт у архіў ажыццявіла начальнік упраўлення арганізацый прававога абслугоўвання Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Пацёмкіна Вольга Аляксандраўна.
Дырэктар архіва Іна Зянонаўна Пудакевіч прадставіла вынікі работы ўстановы за справаздачны перыяд, пазначыла ключавыя задачы на 2026 год і выказала падзяку калектыву за паспяховае выкананне і перавыкананне ўсіх мэтавых паказчыкаў, рэалізацыю ініцыятыўных праектаў, уцягнутасць у папулярызацыю архіўнай справы, прафарыентацыйную работу, развіццё міжнароднага супрацоўніцтва, актыўную грамадзянскую пазіцыю і не толькі.
Вольга Аляксандраўна Пацёмкіна і Ганна Уладзіміраўна Качаткова высока ацанілі працу архіва, выказалі надзею на далейшыя поспехі калектыву ў 2026 годзе.
Пасля справаздачнага мерапрыемства, супрацоўнікі архіва арганізавалі для Вольгі Аляксандраўны экскурсію па архіве, прадставiлі новую музейна-выставачную прастору і падрыхтаваныя ў 2026 годзе архіўныя экспазіцыі, прысвечаныя 80-годдзю Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Багдановіча і 50-годдзю з дня ўводу ў эксплуатацыю Вілейска-Мінскай воднай сістэмы.
![]() |
| 1. Падчас справаздачнага мерапрыемства |
![]() |
| 2. Падчас прэзентацыі выставак |
![]() |
| 3. Музейна-выставачная прастора да/пасля |
![]() |
| 4. Музейна-выставачная прастора архіва |



