Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прыняў удзел у дабрачыннай акцыі Партызанскай «Белай Русі»

23 снежня 2025 года прадстаўнікі РГА «Белая Русь» арганізацый і прадпрыемстваў Партызанскага раёна павіншавалі выхаванцаў раённага Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Дзякуючы аб’яднаным намаганням дарослых асаблівыя дзеці, якія знаходзяцца пад апекай цэнтра, атрымалі сваю ўласную навагоднюю казку. Дзед Мароз і Снягурка, казачныя персанажы падрыхтавалі святочную праграму, конкурсы, віншаванні з надыходзячым Новым годам, уручылі падарункі дзецям.

Члены РГА «Белая Русь» Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці таксама далучыліся да свята і падарылі дзецям развіваючыя цацкі.

На фота: Святочнае мерапрыемства ў Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Партызанскага раёна г.Мінска