Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў на тэатралізаваным канцэрце «Любіць кіно па-беларуску», да Дня беларускага кіно

8 снежня 2025 г. намеснік загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Міхаіл Уладзіміравіч Гарэлік і загадчык архівасховішча аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў прынялі ўдзел у канцэрце «Любіць кіно па-беларуску», які прайшоў у Малой зале Палаца Рэспублікі.

Лепшым работнікам кінастудыі «Беларусьфільм», членам Беларускага Саюза кінематаграфістаў, і работнікам кінавідэапракату былі ўручаны ўзнагароды Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, Беларускага саюза кінематаграфістаў.

Канцэртная праграма ўключала выступленні артыстаў беларускай эстрады, а канцэртныя нумары былі звязаны з тэмай айчыннага і сусветнага кінематографа.

Пасля завяршэння тэатралізаванага канцэрта адбылася прэм’ера фільма «Пераломны момант» (рэж. Д.Сарака), пры падрыхтоўцы якога выкарыстоўваліся фрагменты кінафільма «Экран. Час. Жыццё» (рэж. В.П.Цаслюк) з фондаў БДАКФФД.

 

1. Тэатралізаваны канцэрт «Любіць кіно па-беларуску» ў Палацы Рэспублікі, г.Мінск, 12 снежня 2025 г.;
2. Тэатралізаваны канцэрт «Любіць кіно па-беларуску» ў Палацы Рэспублікі, г.Мінск, 12 снежня 2025 г.;
3. Тэатралізаваны канцэрт «Любіць кіно па-беларуску» ў Палацы Рэспублікі, г.Мінск, 12 снежня 2025 г.