Аб удзеле установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў семінары «Дыялог магчымасцей: эфектыўныя практыкі і шляхі развіцця арганізацыйных структур Гомельскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь»
22 лістапада 2025 г. архівіст першай кваліфікацыйнай катэгорыі Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці, старшыня пярвічнай арганізацыі РГА «Белая Русь» Вікторыя Рудэнка прыняла ўдзел у семінары «Дыялог магчымасцей: эфектыўныя практыкі і шляхі развіцця арганізацыйных структур Гомельскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь».
У мерапрыемстве ўдзельнічалі старшыні і вядучыя спецыялісты аргаструктур Рэспубліканскай і Гомельскай РГА «Белая Русь».
Семінар адкрыў старшыня Гомельскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Артур Пуцято, які распавёў аб фарміраванні пазітыўнага іміджу рэгіянальнай арганізацыі, праблемах і перспектывах развіцця.
З тэмай «Арганізацыя дзейнасці пярвічнай арганізацыі па вытворчым прынцыпе РГА «Белая Русь» РУП «Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» выступіла член Рэспубліканскага савета, член Прэзідыума абласнога савета, старшыня пярвічнай арганізацыі па вытворчым прынцыпе РГА «Белая Русь», намеснік генеральнага дырэктара кампаніі Вольга Фёдаравіч.
Абмяркоўваўся вопыт работы раённых арганізацый г.Гомеля і ўзаемадзеянне з прадпрыемствамі прамысловага, сельскага сектараў рэгіёну, а таксама медыцынскімі і сацыяльнымі ўстановамі.
Пасля падвядзення вынікаў сустрэчы для ўдзельнікаў семінара была арганізавана экскурсія ў музей ДКіТ «Нафтавік».
![]() |
![]() |
| 1-2. Старшыня пярвічнай арганізацыі РГА «Белая Русь» Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Вікторыя Рудэнка на семінары. |

