У Цэнтральнай лабараторыі прызначаны дырэктар

21 лістапада 2025 года ў Цэнтральнай лабараторыі забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь прайшла ўрачыстая цырымонія, прысвечаная прызначэнню новага дырэктара. Ім стаў Сяргей Ільіч Мязга, які ўжо больш за шэсць гадоў займаў пасаду намесніка дырэктара гэтай жа арганізацыі.

Пазнаёміў калектыў з новым кіраўніком дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Леанідавіч Воінаў. Алег Леанідавіч адзначыў высокі прафесіяналізм С.І. Мязгі і выказаў упэўненасць, што яго багаты досвед і глыбокія веды будуць спрыяць дынамічнаму развіццю Цэнтральнай лабараторыі і эфектыўнаму вырашэнню задач, якія стаяць перад ёю.

Калектыў установы шчыра віншуе Сяргея Ільіча з прызначэннем і спадзяецца на пладаноснае супрацоўніцтва дзеля захавання гістарычна-дакументальнай спадчыны нашай краіны.

 

А.Л.Воінаў прадстаўляе новага дырэктара Цэнтральнай лабараторыі С.І.Мязгу.